Каля 2,5 тысячы крымінальных спраў у сферы карупцыі і эканомікі

4 ноября 2014
Каля 2 з паловай тысяч крымінальных спраў у сферы карупцыі і эканомікі ўзбудзіў сёлета Следчы камітэт. Пра гэта сёння гаварылі ў Мінску. На калегіі ведамства было разгледжана пытанне практыкі расследавання такіх спраў. Бо ў адрозненне ад так званых класічных злачынстваў - крадзеж або забойства - злачынствы карупцыйнай накіраванасці не маюць пэўнай дынамікі.

Дадзеныя злачынствы, паводле слоў сышчыкаў, вельмі спецыфічныя і патрабуюць нестандартнага падыходу ў расследаванні. Зламыснікі становяцца ўсё больш дасканалымі, а злачынныя схемы, якія яны выкарыстоўваюць, больш каверзнымі.