Арына Сабаленка прайгравае ў першым крузе турніру ў катэгорыі Прэм'ер у Таронта

7 августа 2019

Арына Сабаленка прайгравае ў першым крузе турніру ў катэгорыі Прэм'ер у Таронта. У 1/32-ой фіналу беларуска саступіла расіянцы Анастасіі Паўлючэнкавай  6:3, 3:6. 5:7. На рахунку Сабаленкі 4 эйсы, 8 падвойных памылак і 3 рэалізаваных брэйк-пойнты з 8. 

Такім чынам, у Таронта з беларусак застаецца толькі Вікторыя Азаранка, якая лёгка  перамагла напярэдадні ўвечар італьянку Камілу Джорджы 6:2,6:2.