Каля 2 000 вайскоўцаў прымаюць удзел у вучэннях "Баявая Садружнасць - 2017"

6 сентября 2017

На палігоне Ашулук войскі аб'яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны краін - удзельніц СНД рыхтуюцца да завяршальных манеўраў. У вучэннях задзейнічана больш за 200 адзінак узбраення і спецтэхнікі. Нашу краіну прадстаўляюць вайскоўцы 1-га зенітнага ракетнага палка, а таксама асабовы склад воінскай часці 197-64. Вучэнні будуць праходзіць да 7 верасня. На іх будуць адпрацаваныя пытанні арганізацыі сумеснага ўжывання кааліцыйных груповак авіяцыі і войскаў СПА.