Каля 150 школьнікаў займаюцца ў STEАM-медыяцэнтры ў Салігорску

12 февраля 2020
Школьная адукацыя ў ІТ-фармаце. У сярэдняй школе № 5 горада Салігорска вывучаюць праграмаванне, робататэхніку і мультымедыйную журналістыку. Заняткі праходзяць на базе STEАM-медыяцэнтра. Яго асаблівасць у тым, што акрамя звыклых напрамкаў там з'явілася і мультымедыйная журналістыка. Сучасная лабараторыя абсталявана экшэн-камерамі, мікрафонамі, а таксама ноўтбукамі і робатаканструктарамі. Усяго ў розных гуртках і аб'яднаннях па інтарэсах займаецца больш за 150 школьнікаў. Кожная літара ў абрэвіятуры STEАM азначае назву адной з галін: навука, тэхналогіі, інжынерыя, мастацтва і матэматыка.