Агонь II Еўрапейскіх гульняў сёння асвяціў вуліцы Мінска

18 июня 2019

Палымянае прывітанне з Рыма. Агонь II Еўрапейскіх гульняў сёння асвяціў вуліцы Мінска. Вялікі еўратур галоўнага сімвала будучага спартыўнага форуму прадоўжыўся на праспекце Незалежнасці. З рук у рукі полымя перадавалі амаль паўсотні факеланосцаў, а фінішаваў агонь у сценах Белтэлерадыёкампаніі. Убачыць палымяны перформанс сабраліся тысячы жыхароў сталіцы, ужо заўтра факел адправіцца ў цэхі прамысловых гігантаў Мінска. Увесь дзень па вогненным следзе ішлі адразу некалькі здымачных груп Агенцтва тэленавін. 

Вось такая эстафета ідзе ў нас, журналістаў. Вогненны еўратур на фінішнай прамой - у бегавую зону сёння ператварылі ўвесь праспект Незалежнасці. Полымя запальвала ўсё больш сэрцаў кожныя некалькі сотняў метраў.

А вось Аскольд Запашны спадзяецца, што дома ў Расіі яго будуць саграваць не толькі ўспаміны аб гарачай эстафеце.

Тут ёсць і зорны аўтобус, дзе едуць усе факеланосцы. Разгараецца “Полымя міру” і ў вачах гледачоў, напрыклад, у Лесіка тут утварыўся цэлы фан-клуб.

"Полымя міру" сустрэлася з Вечным агнём на плошчы Перамогі.

Аляксандр Ціханаў, чатырохразовы алімпійскі чэмпіён: 

"Я жыву ў Беларусі і ўпэўнены, што гэтая краіна лепшая для Еўрапейскіх гульняў. У першую чаргу дзякуючы сваім жыхарам і спартыўным балельшчыкам".

Падхапіў агонь і факеланосец, які запальваў на "Дынама" яшчэ задоўга да прыбыцця "Полымя міру" ў Беларусь.

І з гэтага этапа эстафеты разам з факелам перадавалася і песня.

Сіла агню зарадзіла ўсю Белтэлерадыёкампанію. 

Такім чынам агонь II Еўрапейскіх гульняў перадасць палымянае прывітанне і шматлікім тэлегледачам праграмы "Галоўны эфір" ужо ў гэту нядзелю. 

Ужо заўтра на стадыёне "Дынама" з апоўдня стартуе тэлемарафон II Еўрапейскіх гульняў. Мабільная студыя Агенцтва тэленавін штодня будзе асвятляць кожную падзею вялікага спартыўнага свята ў рэжыме нон-стоп.