Адзін з этапаў спаборніцтваў Армейскіх гульняў стартаваў у Мінску

29 июля 2017

Адзін з этапаў спаборніцтваў Армейскіх гульняў "Воін Садружнасці" сёння стартаваў у Мінску ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Яго ўдзельнікі праходзяць службу па кантракце ва ўзброеных сілах Беларусі, Расіі, Казахстана і Арменіі. У кожнай камандзе - тры хлопцы і адна дзяўчына. Ім трэба прадэманстраваць майстэрства як у спартыўных спаборніцтвах, так і ў танцавальных і літаратурна-мастацкіх. А вось конкурс "Эрудыт" будзе прысвечаны гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У якасці дадатковай падрыхтоўкі для ўдзельнікаў правялі экскурсію па музеі.