Чарговыя наступствы стыхіі

15 апреля 2015

Ноччу ў Мінскай вобласці парывісты вецер пашкодзіў 44 дахі малочна-таварных ферм, сховішчаў і школ. Акрамя гэтага, пашкоджаныя агароджы. Усяго ж за двое сутак непагадзі сапсавана каля 200 аб’ектаў у 50 населеных пунктах.

Дзмітрый Касоўскі, начальнік аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення МНС: "На гэты момант усе аварыі, звязаныя з парушэннем электразабеспячэння, ліквідаваныя, адноўленыя дахі сямі аб'ектаў. Прынятыя меры па неадкладным выкананні работ першую чаргу ў жылых дамах, сельгасаб'ектах і аб'ектах сацыяльна-культурнай сферы, а таксама выплаты пацярпелым у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам".

У бліжэйшыя суткі ветранае надвор'е захаваецца. Аб'яўлена штармавое папярэджанне. МНС рэкамендуе быць пільнымі і не ставіць аўтамабілі побач з дрэвамі і трухлявымі будынкамі.