Чарговы суботнік сёння прайшоў у Курапатах

4 ноября 2017

У гэтую працоўную суботу маладыя людзі з усіх куткоў Мінскай вобласці старанна працавалі ў памятным для кожнага беларуса месцы. Чарговы суботнік сёння прайшоў у Курапатах. У гэтым сезоне замест разавай генеральнай уборкі парадак на тэрыторыі ляснога масіву наводзяць кожную суботу. Гэтым разам добраўпарадкаваннем займаліся актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Дапамагчы навесці парадак адгукнуліся больш як 50 юнакоў і дзяўчат. Варта адзначыць, што акцыі па добраўпарадкаванні тут праходзяць пастаянна.