У Вялікім тэатры адбудзецца гала-канцэрт да юбілею Валянціна Елізар’ева

2 ноября 2017

Балетны бамонд гэтым вечарам у Мінску. У Вялікім тэатры Беларусі адбудзецца гала-канцэрт, прысвечаны юбілею балетмайстра Валянціна Елізар’ева. У панядзелак народнаму артысту СССР і Беларусі споўнілася 70. Павіншаваць імянінніка збяруцца легенды, зоркі сусветнай сцэны сярод якіх Юрый Грыгаровіч, Мікалай Цыскарыдзэ, Святлана Захарава, Іван Васільеў і мноства сяброў, калег і вучняў майстра. Валянцін Мікалаевіч 36 гадоў служыў Вялікаму тэатру Беларусі, займаў пасаду мастацкага кіраўніка і дырэктара. Да свайго юбілею балетмайстар ужо прапанаваў абноўленую версію балета "Спартак", які не сходзіць з афіш вось ужо 37 сезонаў.

Праграма юбілейнага вечара абяцае быць насычанай. На канцэрце будуць прадстаўлены Вялікі тэатр Расіі, Міхайлаўскі тэатр, балет Барыса Эйфмана, Пражская акадэмія музыкі і танца.