Чарговая асаблівая нядзеля гэтай вясны

7 апреля 2013

7 дзён таму мы віншавалі католікаў з галоўным хрысціянскім святам - Вялікаднем, а вось сёння мільёны праваслаўных адзначаюць дзень, у які прагучала вестка і засланіць яе не змагла ні адна іншая навіна больш як за дзве тысячы гадоў. Сёння  Дабравешчанне. Назва свята перадае галоўны сэнс звязанай з ім падзеі: абвяшчэнне Дзеве Марыі аб зачацці і  нараджэнні ёю Хрыста. Нават суровы праваслаўны пост у гэты дзень паслабляецца. Бо гэта нядзеля для вернікаў  - дзень радасці.


І прыгожы сімвал гэтага дня для шматлікіх праваслаўных падзея знакавая і доўгачаканая. У дзень Дабравешчання ў Віцебску ўрачыста адкрылі помнік Аляксію II. Бронзавы манумент усталююць ля сценаў Свята-Успенскага кафедральнага сабора. На ўрачыстасць  запрошаныя больш за сотню гасцей з Беларусі і  Расіі. Вось як гэта было (відэа).