Абмеркаванне законапраекта "Аб вырашэнні неплацежаздольнасці"

7 ноября 2020

Напярэдадні на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі абмеркавалі законапраект "Аб вырашэнні неплацежаздольнасці". У праекце закона зрушаны акцэнты прававога рэгулявання на абарону правоў прадпрыемстваў з забеспячэннем належных магчымасцей іх фінансавага аздараўлення. Чакаецца, што дзякуючы гэтаму колькасць неплацежаздольных суб'ектаў зменшыцца. Таксама асаблівая ўвага ў дакуменце нададзена абароне інтарэсаў работнікаў.

Істотным раздзелам законапраекта з'яўляецца рэгуляванне дзейнасці антыкрызісных кіраўнікоў. Пастаянная камісія па эканоміцы, бюджэце і фінансах сур'ёзна займаецца гэтай тэмай з 2015 года.