На II Міжнародных зімовых спартыўных гульнях "Дзеці Азіі" беларуская каманда заваявала шосты медаль

1 марта 2023

Шосты медаль ёсць у беларускай каманды на міжнародных зімовых гульнях "Дзеці Азіі". Буйны спартыўны форум гэтымі днямі прымае Кузбас, і сёння барацьбу за ўзнагароды пачалі прадстаўнікі канькабежнага спорту.

Паліна Сівец, капітан і сцяганосец нашай зборнай, стала другой па выніках выступлення на дыстанцыі 1500 метраў. Вышэй за таленавітую беларуску размясцілася толькі Альбіна Ільясава.

Нагадаем, раней беларусы заваявалі яшчэ пяць медалёў, тры з іх у шорт-трэку, па адным у фігурным катанні і ў скачках з трампліна. Прадоўжацца спаборніцтвы да 5 сакавіка.