Грамадскі бацькоўскі ўніверсітэт з'явіцца ў школах

3 ноября 2019
Такую навацыю прапанавалі ў якасці адзінай сістэмы работы па выніках нарады ў Прэзідэнта. Гэта паведаміў міністр адукацыі  Ігар Карпенка. Так, па новай праграме на ўсе пытанні бацькоў змогуць адказаць  кампетэнтныя спецыялісты. Для гэтага будуць запрашаць вопытных педагогаў, псіхолагаў, урачоў і нарколагаў. Акрамя гэтага, для бацькоў  у шосты школьны дзень плануюць праводзіць і педагагічныя клубы. 

У Беларусі ўжо пачаў працаваць Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі. Сюды з любым пытаннем на ўмовах ананімнасці і ў рэжыме анлайн могуць звяртацца вучні, студэнты, выкладчыкі і бацькі.