Звярнуцца да прадстаўнікоў улады напрамую

17 октября 2017

Вырашыць бытавыя праблемы ці спрэчныя пытанні можна падчас тэлефонных ліній. Пройдуць яны ў сталіцы і Мінскай вобласці і ў гэту суботу 21 кастрычніка.

У сталіцы на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Крапак. Задаць пытанні можна з 9 да 12 гадзін, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе кіраўнік спраў аблвыканкама Уладзімір Гурыновіч. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.