Абноўлены мемарыял у гонар воінаў-вызваліцеляў адкрыўся ў вёсцы Грышына

21 августа 2019

Абноўлены мемарыял у гонар воінаў-вызваліцеляў, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны,  адкрыўся ў вёсцы Грышына Расонскага раёна. У брацкай магіле  астанкі больш як 600 байцоў Чырвонай арміі, якія памерлі ад ран у мясцовым шпіталі, а таксама  народных мсціўцаў. Гэты раён называюць краем партызанскай славы. Ужо з першых дзён акупацыі на яго тэрыторыі разгарнуўся маштабны падпольны, а крыху пазней і партызанскі рух. Вясной 1942  народныя мсціўцы перайшлі да адкрытай барацьбы.

І сёння ў Расонскім раёне стартаваў рэспубліканскі праект "У славу агульнай Перамогі". З воінскага пахавання ўзялі зямлю для агульнай капсулы, якую даставяць у Мінск у храм-помнік у гонар Усіх святых.