У Віцебску абмеркавалі эпідсітуацыю ў рэгіёне

30 ноября 2020

Сёння ў Віцебску прайшло пасяджэнне абласнога штаба па процідзеянні распаўсюджвання СOVID-19. Як было на ім адзначана, ложкавага фонду для лячэння пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй у рэгіёне дастаткова. Ёсць магчымасць пры неабходнасці разгарнуць дадатковыя месцы. Бальніцы абсталяваныя ўсім неабходным для лячэння інфекцыі. Павялічаны магутнасці і колькасць лабараторый, дзе праводзяць ПЛР-даследаванні. У падмогу вопытным спецыялістам прыйшлі больш за 300 студэнтаў. Таксама бальніцам аказвае дапамогу прафесарска-выкладчыцкі састаў Віцебскага медуніверсітэта.

Спецыялісты заклікаюць захоўваць масачны рэжым. Сродкаў індывідуальнай засцярогі ў аптэках і магазінах хапае, а таксама вытрымліваць сацыяльную дыстанцыю. У Віцебскай вобласці працягваецца санітарная апрацоўка грамадскага транспарту, гандлёвых залаў, а таксама пад'ездаў шматкватэрных дамоў.