Пра дасягненні ў лічбах і фактах: нам ёсць чым ганарыцца ў медыцыне

3 июня 2020
Безумоўна, выратаваныя маленькія жыцці - гэта самы галоўны вынік працы нашых хірургаў.
Штогод беларускія спецыялісты ратуюць больш за  5 тысяч дзіцячых сэрцаў. Пры гэтым сярэдні ўзрост пацыентаў - 1 год.
Нашы спецыялісты паспяхова змагаюцца і з дзіцячымі злаякаснымі захворваннямі. Выжывальнасць маленькіх пацыентаў з анкалогіяй у нашай краіне ў цэлым складае 72 %.
Беларусь  у першай тройцы сусветнага рэйтынгу краін з самым нізкім узроўнем дзіцячай і матчынай смяротнасці.
У  цэлым наша краіна ўваходзіць у лік 50 лепшых краін свету па вядзенні цяжарнасці і арганізацыі родаў. А таксама на 25 пазіцыі ў спісе самых камфортных для мацярынства краін.
Сусветная арганізацыя аховы здароўя ў рэйтынгу доступу насельніцтва да медпаслуг за мінулы год прысудзіла Беларусі ганаровае першае месца ў свеце разам з Брунеем і Канадай.