Новы веламаршрут у Мінску будзе пралягаць ад станцыі метро "Малінаўка" да вуліцы Мяснікова

3 июня 2020
Свята аматараў экатранспарту - сёння Сусветны дзень веласіпеда. У нашай сталіцы, як зафіксаваў велалічыльнік, усталяваны на праспекце Незалежнасці, рэгулярна карыстаюцца веласіпедам  прыкладна сто дваццаць тысяч гараджан. У сувязі з гэтым развіваецца інфраструктура. Да новага сезона гатовыя дзясяткі велапракатаў, сэрвіс для арэнды веласіпедаў, а таксама станцыі тэрміновага рамонту і сотні велапарковак, больш за 200 кіламетраў маршрутаў для катання. Зараз адкрываюцца новыя ўчасткі.

Новы веламаршрут пралягаць будзе ад станцыі метро "Малінаўка" да вуліцы Мяснікова. Даўжыня трасы складзе каля васьмі кіламетраў.