Працягваецца будаўніцтва жылля ў цэнтральным рэгіёне

24 января 2022

З дзіцячым садком, скверам і веладарожкай. Новы мікрараён пабудуюць у Маладзечне да 2030 года. Рэалізуюць праект у два этапы. У найбліжэйшыя тры гады ўзвядуць 35 тысяч квадратаў жылля, затым яшчэ столькі ж. Дамы вырастуць у 6 і 9 паверхаў. З'явяцца таксама дзіцячы сад на 320 месцаў і гандлёвыя пляцоўкі, добраўпарадкуюць зялёныя зоны, паркоўкі. Зрэшты, камфортная інфраструктура ў горадзе развіваецца і зараз. 

Новы жылы квартал з'явіцца і ў прыгарадзе: гэта сядзібная забудова ў пасёлку Чысць. Узвядуць амаль 60 дамоў плошчай да 150 квадратаў. Наваселле ў найбліжэйшыя гады там сустрэнуць больш за 230 чалавек.