Рубрыка Праменад

30 мая 2014

Замест палотнаў гальштукі, кіно зменіць зацяжная рэклама і мужчынскія думкі ўслых і са сцэны.


Як правесці гэты ўікенд і не разгубіцца сярод афіш - падкажа наш культурны гід Ніна Мажэйка. Тужэй вяжыце вузел... Галоўны аксесуар мужчынскага гардэроба ў свеце сафітаў. Галерэя Савіцкага стала шоу-румам для асабістай калекцыі літоўскага журналіста і дыктара Ёзаса Шалкаўскаса. Кожны дзень новы гальштук.


У беларускім варыянце экспазіцыі 113 гальштукаў. Іх асабіста выбраў калекцыянер. Усяго ж за некалькі дзесяцігоддзяў ён сабраў амаль тысячу. Асабліва каштоўнымі лічыць мужчынскія петлі хэнд-мэйд. На выставе можна нават навучыцца завязваць вузлы. Адразу 17 спосабаў ад маэстра ў цэнтральнай частцы. Майстар-клас нават для тых, хто шчыра не любіць селядзец на шыі, можна наведаць да 29 жніўня.


Жан Мары Бурсіко дэманструе. Ноч пажыральнікаў рэкламы. Новы від мастацтва - альтэрнатыва кіношнаму кароткаму метру. 31 мая Палац Рэспублікі пакажа ролікі з залатога фонду Сінематэкі. Справа ў тым, што кожны адбіраецца з 25 тысяч заявак асабіста маэстра. Усе захоўваюцца ў старажытным замку ў Швейцарыі. Паводле падлікаў экспертаў, каб паглядзець увесь архіў, патрэбна 57 гадоў.


Калі вы лічыце, што ўсё гэта спадчына поп-арту - дарэмна. Беларусы глядзяць рэкламу пад папкорн ужо два дзесяцігоддзі. Беспрэцэдэнтнае шоу нават увайшло ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Як нон-стоп паказ рэкламы. Апроч прагляду, яшчэ і жывыя музыканты, фотазона. Заснуць на самым цікавым месцы не атрымаецца.


Квартэт і ... абыдземся без дадаткаў. Гэта мужчынская чацвёрка зноў у Мінску. Комікі - Расціслаў Хаіт, Леанід Барац, Каміль Ларын і Аляксандр Дзямідаў знайшлі што абмеркаваць паміж сабой. На хвіліначку, гэтыя чатыры мача сталі брэндам маскоўскага тэатра.


Артысты так ужыліся ў вобраз, што нам здаецца - камера тут выпадкова апынулася.


Не адзін сезон мужчыны, якія ўжо перасягнулі крызіс сярэдняга ўзросту, ладзяць спектакль у форме дыялога. Камедыйныя замалёўкі на актуальныя тэмы. Іх разважанні вандруюць з аднаго фільма ў другі. У свае спектаклі запрашаюць нават папулярных музыкантаў. У нядзелю на сцэну Палаца Рэспублікі выйдзе гурт Няшчасны выпадак з лідарам Аляксеем Кортневым.