Новы год прыйдзе на секунду пазней

31 декабря 2016

Рашэнне прыняла Міжнародная служба вярчэння Зямлі. Ад вярчэння планеты сонечны час трохі адстае ад звышдакладнага атамнага. Каб кампенсаваць гэтае разыходжанне, дадаюць так званую каардынацыйную секунду. Упершыню гэтую меру ўжылі 44 гады таму. Часцей за ўсё такія карэкціроўкі адбываюцца ў чэрвені і снежні высакосных гадоў. Мабільныя прыстасаванні: планшэты, тэлефоны і камп'ютары - аўтаматычна запраграмаваныя на неабходную затрымку, а ўручную прыйдзецца перавесці толькі звычайныя гадзіннікі.