Менш колаў - больш адказнасці: у Мінску адзначаюць дзень матацыкліста

19 июня 2023

Самыя хуткія ўдзельнікі гарадскога трафіку 19 чэрвеня адзначаюць дзень матацыкліста.  У школах сталіцы арганізаваны тэматычныя інтэрактывы. Дзецям расказваюць пра важныя тэхнічныя моманты і правілы язды на гэтым транспартным сродку. На дарогах ДАІ праводзіць гутаркі з байкерамі аб бяспецы за рулём.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць аматарам язды на матацыклах, што важна сачыць за хуткасным рэжымам і выконваць манеўры на дарогах максімальна асцярожна.