Новы дзіцячы сад адкрылі ў мікрараёне Сокал

15 сентября 2023
Першыя падарункі для Дня народнага адзінства. Новы дзіцячы сад адкрылі сёння ў мікрараёне Сокал. Дашкольная ўстанова разлічана на 230 месцаў. Там будуць створаны 12 груп, у тым ліку 2 ясельныя. Горад дзяцінства ў тры паверхі. Ёсць басейн, музычная і гімнастычная залы. Для эфектыўнага адукацыйнага працэсу - камп'ютарная гульнявая, рэсурсныя цэнтры і творчыя студыі.

Першыя заняткі пачнуцца ўжо на наступным тыдні. Прастора камфортная, прадугледжана безбар'ернае асяроддзе. Бяспечны акцэнт і на прылеглай тэрыторыі. Ёсць пляцоўка для навучання правілам дарожнага руху, спартыўныя комплексы.