Новыя спецыяльнасці паспяхова "ўжываюцца" ў сталічных ВНУ

15 ноября 2016

Так, трэццякурснікі спецыяльнасці "Біяінфарматыка" вучацца расшыфроўваць ДНК і дыягнасціраваць рак.

Сёння спецыялістаў рыхтуюць і па такіх профілях, як 3D-тэхналогіі, судовыя крыміналістычныя экспертызы, псіхолага-педагагічная дапамога і шахматы. Пасля шматгадовага перапынку адноўлена падрыхтоўка дзяўчат ў Ваеннай акадэміі.

Самыя высокія прахадныя балы сёлета зафіксаваны на факультэце міжнародных адносін БДУ. Каб паступіць на бюджэт, абітурыенту трэба было набраць 382 балы з чатырохсот магчымых. У спісе самых прэстыжных спецыяльнасцяў - перакладчык кітайскай мовы, судовая экспертыза і тэхналогіі праграміравання.