У Германіі прапанавалі правяраць мабільнікі ў мігрантаў

19 января 2017

У Германіі прапанавалі правяраць мабільнікі ва ўсіх мігрантаў, якія прыбываюць у краіну без дакументаў. Дэпутаты бундэстага лічаць, што так можна ўстанавіць асобы замежнікаў. На гэты момант улады ФРГ не маюць такога права без згоды самога нелегала. Прыкладна дзве траціны мігрантаў прыязджаюць у Германію без якіх-небудзь дакументаў. Многія прыбываюць з краін, дзе ідзе вайна і дакументы выдаюцца з цяжкасцямі.