Новыя сацаб’екты горада машынабудаўнікоў. У Жодзіне з'явіцца дзіцячая паліклініка і рэабілітацыйны цэнтр

28 июля 2020
Новыя сацыяльна значныя аб'екты беларускага горада машынабудаўнікоў. У Жодзіне працягваецца будаўніцтва дзіцячай паліклінікі. Будынак узводзяць па індывідуальным праекце. Тут жа з'явіцца і рэабілітацыйны цэнтр з басейнамі. Усё гэта перспектыва наступнага года. А напярэдадні навасельцамі сталі 60 сем'яў, сярод якіх 21  шматдзетная. Дарэчы, пяціпавярхоўка размясцілася побач са свабоднай тэрыторыяй Жодзіна, дзе пачнуць будаваць 14 шматпавярховых дамоў у новым квартале. 

Узводзіць жыллё для сваіх супрацоўнікаў і сам Беларускі аўтазавод. Гэта два дамы БелАЗа. Усяго сёлета ў Жодзіне ключы ад кватэр атрымаюць больш за 330 мясцовых сем'яў.