Ірына Курачкіна заваявала золата на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Варшаве

23 апреля 2021
Раскажам аб прыемнай  для беларускіх балельшчыкаў спартыўнай падзеі апошняй гадзіны. У скарбонцы нашай зборнай  першы медаль вышэйшай пробы на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе ў Варшаве.

Ірына Курачкіна стала двухразовай чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе 


Гімн нашай краіны прагучаў у сталіцы Польшчы пасля трыумфу Ірыны Курачкінай. Яна стала двухразовым пераможцам кантынентальнага форуму, ранняе золата заваёўвала тры гады таму. У фінальным супрацьстаянні Курачкіна справілася з гаспадыняй спаборніцтваў  Ангелінай Лысак. Упэўненая перамога беларускай спартсменкі,  15:4. Дарэчы, Ірына ўжо заваявала неімянную алімпійскую ліцэнзію  для зборнай Беларусі ў вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў. Няма сумненняў, што знаходзячыся ў такой форме, Курачкіна адправіцца на Гульні ў Токіа ў якасці фаварыткі ў гэтай вазе.

У скарбонцы зборнай Беларусі ўжо 4 медалі


У катэгорыі да 62 бронзавы медаль сёння прымерыла Вераніка Іванова. Яна была мацнейшай за  сярэбранага прызёра Алімпійскіх гульняў у Рыа  Валерыю  Каблову-Жолабаву. Апроч золата Курачкінай і бронзы Івановай у скарбонцы нашай зборнай дзве бронзавыя ўзнагароды ў барцоў вольнага стылю, а на выхадных за медалі будуць змагацца прадстаўнікі грэка-рымскага стылю. Завершыцца чэмпіянат Еўропы ў нядзелю.