Новыя методыкі ў лячэнні атэрасклерозу ног змогуць прымяняць брэсцкія ўрачы

13 апреля 2018

Адразу дзве брыгады сасудзістых і эндаваскулярных хірургаў сумесна правялі першую гібрыдную аперацыю пацыенту з закупоркай сцегнавой артэрыі. Майстар-класам кіраваў кандыдат медыцынскіх навук, супрацоўнік Цэнтра высокіх медтэхналогій з Масквы Алег Гразноў. Пры такіх аперацыях умяшанне праводзіцца з дапамогай новай методыкі - спецыяльных петляў-нажніц і здзяйсняецца ўсяго адзін мінімальны разрэз.

Паводле слоў спецыялістаў, пасля такіх аперацый пацыент ходзіць самастойна ўжо на наступныя суткі. Таксама сёння хірургі правядуць яшчэ дзве аналагічныя аперацыі. Усяго ж у Брэсцкай абласной бальніцы штогод аперыруюцца да 50 хворых атэрасклерозам ног.