Новыя факты генацыду насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

22 июля 2021
У матэрыялах крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай новыя факты. Гомельская пракуратура ўжо дапытала ў рамках расследавання 65 чалавек, з іх 30 - гэта вязні канцлагераў і мясцовыя жыхары, якіх вывозілі на прымусовыя працы. Высветлена 7 раней не вядомых месцаў масавага расстрэлу і наступнага пахавання мірных жыхароў, дзе не праводзіліся раскопкі. Напрыклад, вёска Вясёлае Поле Гомельскага раёна. Тут у гады вайны былі спалены і расстраляны больш чым 35 мірных жыхароў. На жаль, звесткі  пра 22 ахвяры нацызму пакуль не высветлены. А ў пасёлку Іванькоў былі расстраляны і спалены 33 мірныя жыхары (звесткі пра 13 невядомыя). 

Аднавіць храналогію падзей тых жудасных дзён  следчай групе дапамагаюць мясцовыя жыхары. Хтосьці на той момант быў яшчэ дзіцем, камусьці расказвалі бацькі.