Энергетычная сістэма Беларусі працуе стабільна, нягледзячы на няпростую знешнюю сітуацыю

19 декабря 2022

Энергетычны пуск другога энергаблока БелАЭС плануецца ў першым квартале наступнага года. На гэты момант гатоўнасць 97 працэнтаў. Што датычыцца першага блока, ён працуе на намінальнай магутнасці. З моманту яго ўключэння ў сетку выпрацавана 10,4 мільярда кілават гадзін электраэнергіі. У цэлым, нягледзячы на няпростую знешнюю сітуацыю, энергасістэма Беларусі працуе стабільна.

Таксама адна з ключавых задач - электрыфікацыя жыллёвага фонду. Да канца пяцігодкі плануецца пабудаваць каля 2 мільёнаў квадратных метраў шматкватэрных электрадамоў.