Новыя бяспечныя арт-аб'екты і пляцоўкі

11 февраля 2020
Пра бяспеку наглядна! У Салігорску на  фасадзе  шматкватэрнага дома па праспекце  Міру, 28 з’явіліся  графіці. На рознакаляровым мурале паветраны шар з дзецьмі. А таксама адзіны  нумар выкліку  экстранных службаў. Праект  рэалізаваны Салігорскім аддзелам МНС  -  сумесна з райвыканкамам. А вось ў гарадскім пасёлку  Красная Слабада  ўстанавілі астравок бяспекі. Гэта  дзіцячая гульнявая пляцоўка  нагадвае пра службу  выратавАння. Лесвіцы, горкі і пясочніцы - ўсе элементы з тэматычнай атрыбутыкай.

Усяго ў  Салігорскім раёне 8 муралаў на тэму бяспекі, а таксама  6 тэматычных дзіцячых пляцовак. Але гэта не  канчатковая колькасць - будуць з'яўляцца і новыя аб'екты.