У Парыж сёння з'ехаліся міністры абароны кааліцыі супраць "Іcламскай дзяржавы"

25 октября 2016

13 кіраўнікоў ваенных ведамстваў 13 краін, уключаючы ЗША, абмяркоўваюць цяжкасці наступу на іракскі Масул.

Гэты горад стаў апорным пунктам для прыхільнікаў джыхаду. Нагадаем, маштабная ваенная аперацыя па зачыстцы баевікоў пачалася 17 кастрычніка, але, паводле ацэнак міжнародных экспертаў, яе поспехаў пакуль не відаць. Моцна пакутуе мірнае насельніцтва, горад на грані гуманітарнай катастрофы.

Тым часам французскія ўлады лічаць неабходным пачаць падрыхтоўку новай ваеннай аперацыі - вызвалення ад экстрэмістаў сірыйскага горада Эр-Ракі. Зараз там могуць знаходзіцца каля 4 000 баевікоў. У кааліцыі спадзяюцца, што сваю дапамогу можа прапанаваць Турцыя, бо ў Сірыі мала байцоў, гатовых ваяваць супраць "Ісламскай дзяржавы". Наступ на Эр-Раку магчымы, але толькі пасля вызвалення Масула.