Новую школу, разлічаную на 100 дзяцей, пабудуюць у вёсцы Занарач Мядзельскага раёна

13 марта 2020
Новы будынак заменіць старую школу, якая патрабуе капітальных укладанняў і рамонту. Тым больш, у старым будынку не было сваёй сталовай - дзецям прыходзіцца абедаць у суседнім збудаванні. Зараз завяршаецца ўзгадненне праекта, ён тыпавы. Новую аднапавярховую школу плануюць пабудаваць за паўгода і здаць у эксплуатацыю да 1 верасня 2020 года.

У Мінскай вобласці сёлета адкрыюць 9 новых дзіцячых садкоў , з іх 6  у Мінскім раёне, а таксама пачнецца будаўніцтва 3 школ у Смалявічах, Стоўбцах і Калодзішчах.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя