Краіны НАТА плануюць перакінуць каля 4 тысяч вайскоўцаў у Польшчу, а таксама краіны Прыбалтыкі

30 апреля 2016
Гэта дазволіць узмацніць усходнія межы альянсу, піша "Уол-Стрыт Джорнал". Паводле інфармацыі выдання, у рэгіён плануецца пераслаць чатыры батальёны. Чакаецца, што два з іх выдзеляць Злучаныя Штаты, па адным Вялікабрытанія з Германіяй. Гэтую інфармацыю ўжо пацвердзіў намеснік міністра абароны ЗША. Міністры замежных спраў НАТА яшчэ зімой адобрылі асноўныя прынцыпы размяшчэння дадатковых сіл на тэрыторыі Усходняй Еўропы.