Наваполацк сёння афіцыйна стане культурнай сталіцай Беларусі

23 января 2018
У рамках цырымоніі адкрыцця святочныя мерапрыемствы стартуюць адразу на некалькіх пляцоўках. На ўвесь год у горадзе запланаваныя крэатыўныя праекты, якія аб'яднаюць вялізную колькасць чалавек. Акцэнт на нацыянальным каларыце. Да культурнага марафону далучацца і гарады-пабрацімы. Сімвалічна, што 2018-ы для Наваполацка юбілейны год. Гораду нафтавікоў спаўняецца 60.