Навагодні экспрэс гатовы адправіцца з Мінска ў Белавежскую пушчу

12 декабря 2019
Адчуць  сапраўдны навагодні настрой  можна ўжо заўтра. Навагодні экспрэс гатовы адправіцца з Мінска ў Белавежскую пушчу да Дзеда  Мароза. Цягнік будзе курсіраваць з Мінска ў Брэст кожныя выхадныя снежня і першую палову студзеня. Навагодні экспрэс адпраўляцца са станцыі Мінск-Пасажырскі позна вечарам і прыбывае ў Брэст раніцай. Цэлы дзень турысты правядуць у Белавежскай пушчы і вернуцца ў сталіцу. Штогод навагоднім экспрэсам карыстаюцца больш за паўтары тысячы чалавек. У гэтым сезоне чакаецца  павелічэнне  пасажырапатоку.