Навагодняе свята ад камерцыйнага банка Гомеля

10 января 2014
Нечакана святочна і весела пачалі трэцюю навучальную чвэрць выхаванцы Гарадзецкай дапаможнай школы-інтэрната ў Рагачоўскім раёне. У рамках акцыі Нашы дзеці навагодняе свята ім падоўжылі працаўнікі камерцыйнага банка Гомеля. Акрамя традыцыйных салодкіх падарункаў, кожны са ста трох выхаванцаў школы-інтэрната атрымаў яшчэ і вялікі набор для малявання. І разам з арганізатарамі навагодняй казкі - масу ўражанняў.

Не засталіся ў даўгу і выхаванцы школы. У сваёй святочнай тэатралізаванай праграме яны знайшлі ролі і для строгіх і сур'ёзных працаўнікоў банкаўскай сферы.