Навагодні экспрэс курсіруе на Дзіцячай чыгунцы

27 декабря 2019
У госці да Дзеда Мароза на "Навагоднім экспрэсе". Падчас зімовых канікул на Дзіцячай чыгунцы курсіруе святочны цягнік. У праграме падарожжа не толькі паездка ў суправаджэнні казачных герояў, але і тэатралізаваны паказ на лясной палянцы на станцыі “Сасновы Бор”. Там дзеці і іх бацькі сустракаюцца з любімымі героямі мультфільмаў і, вядома, з Дзедам Марозам і Снягуркай. Таксама для іх праходзяць навагоднія конкурсы і гульні. За адзін рэйс адправіцца ў "краіну казкі і цудаў" можа каля 250 чалавек.

Сёння дзень нараджэння Беларускай чыгункі

Сёння - у дзень нараджэння Беларускай чыгункі - для юных пасажыраў навагодняга праезду пройдуць пазнавальныя віктарыны, прысвечаныя беларускай магістралі. Дарэчы, гэта ўжо  12 сезон "Навагодняга экспрэса". Курсіраваць святочны састаў будзе да 7 студзеня.