Лапановіч аб навабранцах МНС: Упэўнены, што гэта надзейная абарона і будучыня нашай службы

21 июля 2022
На вернасць Радзіме. 90 навабранцаў МНС прынялі прысягу каля Кургана Славы. Да свяшчэннага для ўсіх беларусаў месца яны з'ехаліся  з усяго цэнтральнага рэгіёна. Словы ўрачыстай прысягі навабранцы вымавілі ў прысутнасці камандзіраў, ветэранаў, а таксама сваіх родных і блізкіх. Новыя супрацоўнікі будуць несці службу на пасадах камандзіраў аддзяленняў, дыспетчараў, вадзіцеляў і інспектараў. Пасля прысягі ратавальнікі ўсклалі кветкі да манумента Кургана Славы.