Невыдуманая гісторыя: Шталаг-337

8 мая 2022

Вялікая Айчынная - гэта не толькі ваенныя аперацыі, батальныя бітвы, атакі і контратакі. Гэта яшчэ і распрацаваная, дакладна вывераная нацысцкая сістэма знішчэння. 

Асаблівае стаўленне было да савецкіх ваеннапалонных. Толькі ў Беларусі было створана каля 160 лагераў. Адзін з найбуйнейшых - Шталаг-337 каля станцыі Лясная, за 22 км ад Баранавіч. Там загінулі больш  як 88 тысяч чалавек.

Знішчаць людзей нацыстам дапамагалі служачыя з так званай украінскай сотні. Гэта тыя ж палонныя савецкія салдаты, выхадцы з Украіны, якія прынялі прысягу на вернасць Трэцяму рэйху. У снежні 1967 года ў Мінску судзілі 13 чалавек з гэтай сотні. Следчыя дзеянні вяліся амаль год, справа складаецца з 46 тамоў.

Яна легла ў аснову дакументальнага праекта Агенцтва тэленавін і Камітэта дзяржбяспекі "Без тэрміна даўнасці. Украінская сотня". Ён выйдзе ў эфір 12 мая пасля "Панарамы". 

А пакуль невялікі матэрыял Алены Борматавай аб справе нацысцкіх памагатых з Украіны (відэа).