"Я ведаю!" па суботах і нядзелях у 13:35 на "Беларусь 1"

14 января 2022

Сямейная шоу-віктарына "Я ведаю!" вяртаецца ў праграму выхаднога дня. Першыя інтэлектуальныя гульні 5-га сезона ўжо заўтра на "Беларусь 1"! У барацьбу ўступаюць пяцікласнікі. Для іх займальныя задачы ў сферы навукі, культуры, мастацтва і спорту прапануе Георгій Калдун. А падзяляць хваляванне за вучняў разам з педагогамі ў настаўніцкай будзе наша калега Юлія Пярцова.

Імёны сямі пераможцаў тэлевіктарыны па адным у кожнай паралелі пятых-адзінаццатых класаў гледачы даведаюцца вясной. Пяты сезон "Я ведаю!" глядзіце па выхадных на "Беларусь 1" у 13:35. Усе выпускі праекта будуць таксама даступныя на сайце Белтэлерадыёкампаніі і на YouTube-канале "Беларусь 1".