Нясвіж прыняў абласную канферэнцыю педагогаў

27 августа 2021

Лічбавізацыі адукацыйных працэсаў, IT-праекты, а таксама развіццё агра-класаў і патрыятычнае выхаванне школьнікаў праз турызм. Гэта толькі некаторыя аспекты будучага навучальнага года, якія сёння абмяркоўвалі ў Нясвіжы на канферэнцыі педагагічных работнікаў Мінскай вобласці. У форуме прыняў удзел і губернатар. Як адзначыў Аляксандр Турчын, у кожным раёне шмат таленавітых дзяцей. Іх перамогі на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах даказваюць: дзякуючы працы педагогаў веды здольныя ўнесці значны ўклад у развіццё эканомікі і ўсіх сфер жыцця. У Мінскай вобласці і далей працягнуць будаваць новыя школы, сярод прэм'ер гэтага года - новабудоўлі ў Стоўбцах і Калодзішчах. Да канца года ўстановы з'явяцца ў Маладзечне, Смалявічах і пасёлку Дружны Пухавіцкага раёна. І сёння ў Нясвіжы ушаноўвалі найлепшых педагогаў вобласці. У тым ліку ветэранаў працы і маладых спецыялістаў.

Новы інтэрнат Нясвіжскага каледжа імя Якуба Коласа

Падарунак напярэдадні 1 верасня атрымалі і навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа. Гэта новы камфортны будынак інтэрната на больш чым сотню месцаў. Навучэнцы і педагогі па спецыяльнасці "дызайн" крэатыўна падышлі да добраўпарадкавання. Такім чынам будынак былой гасцініцы ЖКГ ператварыўся ў жылы сучасны маладзёжны дом.

У Мінскай вобласці 163 тыс. школьнікаў

Да канца года ў школах і дзіцячых садках узмоцняць ахову ўстаноў у тым ліку праз відэаназіранне. Усяго ў новым навучальным годзе ў цэнтральным рэгіёне за парты сядуць больш за 163 тысячы школьнікаў. Першы званок празвініць для 18 тысяч хлопчыкаў і дзяўчат вобласці.