Незвычайная выстава фуражак адкрылася ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі

7 апреля 2015

Форменныя галаўныя ўборы вадзіцеляў тралейбусаў, супрацоўнікаў Камітэта дзяржбяспекі, афіцэраў Чырвонай арміі і нават школьнікаў. Незвычайная выстава фуражак адкрылася ў Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі. Гэта экспазіцыя з прыватнага збору мясцовага калекцыянера. У ёй усе модныя этапы станаўлення гэтага галаўнога ўбору з пачатку і амаль да канца XX стагоддзя. У прыватнасці, той час, калі некаторыя дзяржслужачыя і нават медработнікі былі абавязаны насіць фуражку.

Выстава прадоўжыцца да пачатку мая. Пасля гэтага экспазіцыя вернецца назад у прыватную калекцыю. Дарэчы, каб яе сабраць уладальніку спатрэбілася амаль 10 гадоў. Сёння ў яго захоўваецца каля 70 рэдкіх экзэмпляраў. Многія з іх прыходзілася аднаўляць уручную.