Хутка свет даведаецца пра прычыны авіякатастрофы Боінга

24 июля 2014

Хутка свет даведаецца пра прычыны авіякатастрофы Боінга, які зваліўся пад Данецкам. У Вялікабрытаніі расшыфруюць звесткі з другой чорнай скрыні, на ёй - гутаркі пілотаў з дыспетчарамі. Напярэдадні ў цэнтры расследавання авіякатастроф Фарнбара былі атрыманыя звесткі з іншай прылады. На ёй запісаныя тэхнічныя параметры палёту.


Эксперты ўжо заявілі, што, нягледзячы на знешнія пашкоджанні скрынь, унутраныя блокі цэлыя, інфармацыя на іх не пацярпела. Атрыманыя звесткі брытанскія эксперты не апублікуюць, звесткі адправяць у Нідэрланды. Галандскія ўлады вырашаць, што з атрыманай інфармацыі можна апублікаваць.