Неабходна выкарыстоўваць магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў у ідэалагічнай працы

12 июня 2015

Пра неабходнасць больш выкарыстоўваць магчымасці інтэрнэт-рэсурсаў у ідэалагічнай працы гаварыў сёння ў Гомелі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі. Размова на семінары ішла пра самае актуальнае - ахову працы, узмацненне дысцыпліны і працу ў сацыяльных сетках. Апошняму будзе надавацца самая пільная ўвага - мяркуецца наладзіць інтэрактыўныя зносіны, што дасць магчымасць атрымліваць і даваць аператыўную інфармацыю.

На думку ўдзельнікаў семінара, першачарговую ўвагу неабходна надаваць вырашэнню наяўных сацыяльна-эканамічных праблем і больш актыўна весці тлумачальную працу ў калектывах.