НАН Беларусі і Раскосмас падпісалі пагадненне аб пашырэнні магчымасцяў дзеючай групоўкі спадарожнікаў

21 января 2020
Сёння вечарам Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і дзяржкарпарацыя "Раскосмас"  падпісалі пагадненне аб пашырэнні магчымасцяў дзеючай групоўкі спадарожнікаў. Зараз яе ўваходзяць Беларускі касмічны апарат і аналагічны расійскі спадарожнік "Канопус". НАН Беларусі і Раскосмас дамовіліся пашырыць яе магчымасці за кошт рэсурсу іншых расійскіх спадарожнікаў. Зараз у арбітальную групоўку будуць уваходзіць 7 касмічных апаратаў. Аб'яднанне гэтых спадарожнікаў дазволіць атрымліваць інфармацыю з перыядычнасцю не раз за 16-17 дзён, а практычна ў рэжыме анлайн. 

Беларуска-расійскі спадарожнік адправіцца ў космас у 2021 годзе


Акрамя таго, распрацоўваецца новы беларуска-расійскі спадарожнік звышвысокага распазнавання. Калі распазнаванне дзеючага касмічнага апарата 2 метры, то ў новага спадарожніка яно складзе 35 сантыметраў. Праца над эскізным праектам зараз падыходзіць да завяршэння. Плануецца,  што ён выйдзе на арбіту ўжо ў наступным годзе.