Магчымасці для прыходу замежных інвестараў на тэрыторыю Беларусі. Гэтыя тэмы гучалі ў Жэневе

23 октября 2018

Магчымасці для прыходу замежных інвестараў на тэрыторыю Беларусі, сферы, якія маглі б стаць добрай пляцоўкай для кааперацыі, а таксама стварэнне сумесных вытворчасцяў. Гэтыя тэмы сёння гучалі ў Жэневе на інтэрактыўнай сесіі кіраўнікоў і дзелавой супольнасці Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Дыскусіі прайшлі на палях Сусветнага інвестфоруму Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, у якім прымае ўдзел і дэлегацыя Беларусі. Падчас выступленняў гаварылі пра заканадаўчую базу па развіцці бізнесу ў нашай краіне. Таксама сёння на форме Беларусь прэзентавала і свой краінавы інвестыцыйны стэнд для швейцарскіх кампаній, у якіх ёсць цікавасць у наладжванні супрацоўніцтва.