Тыдзень парадуе па-сапраўднаму летнім надвор'ем

21 июля 2014

Цёплае паветра, якое вызначаецца скандынаўскім антыцыклонам, будзе паступаць з паўднёвага захаду Еўропы. Таму сярэднясутачная тэмпература прагназуецца на два-чатыры градусы вышэй за кліматычную норму. Сёння днём паветра прагрэецца да 24 градусаў цяпла, без істотных ападкаў.


Дзмітрый Рабаў, начальнiк службы гiдраметэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра:


У аўторак істотных ападкаў не чакаецца. Днём па поўдні чакаюцца невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу 11-16, днём 23-28 градусаў. У сераду прагназуецца без істотных ападкаў, дзённая тэмпература будзе ў тых жа межах - 23-28 градусаў цяпла. У чацвер і пятніцу месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра чакаецца ад 10-16 градусаў цяпла ноччу, днём 23-28.


Сонечнае надвор'е прагназуецца і ў выхадныя дні. Тэмпература паветра ноччу плюс 11-16, днём ступкі тэрмометраў падымуцца да 28 градусаў цяпла.