"Тыдзень беларускага радыё": Што падрыхтавалі беларускія радыёстанцыі да 98-годдзя айчыннага радыёвяшчання

13 ноября 2023

98 гадоў на хвалі. Да дня нараджэння нацыянальнага радыёвяшчання слухачоў чакае эфірная акцыя "Тыдзень Беларускага радыё". Без малога векавая гісторыя структурнага падраздзялення Белтэлерадыёкампаніі стартавала 15 лістапада 1925 года гучным прывітаннем: "Увага! Гаворыць Мінск!". Сёння на варце інфармацыйнага, забаўнага і адукацыйнага кантэнту адразу 12 радыёстанцый. Рэспубліканскія - Першы нацыянальны канал, "Культура", "Сталіца", "Радыус-FM". Гучыць у міжнародным эфіры "Радыё "Беларусь". У арсенале і 7 рэгіянальных станцый. Да вялікай даты кожная ангажуе сваю аўдыторыю ў свет тэматычных праектаў, розыгрышаў і дыялогаў.


У сераду на Першым нацыянальным канале "Эфірны летапіс". Віртуальнае акунанне ў фонды Чырвонай, 4. У "Сямейнай праграме" радыйныя сцэнарыі ад студэнтаў БДУ. Тэматычная віктарына задасць рытм у праекце "Настрой!". Фінальны акорд - за віншавальнай праграмай "Вітаем, віншуем, жадаем!"


15 лістапада "Культура" чакае на літаратурна-мастацкія "Дыялогі пра культуру". А "Канцэртная зала" перанясе меламанаў у дэкарацыі Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер".


Не скупіцца на падарункі ў дзень нараджэння нацыянальнага вяшчання і "Радыус-FM". Брэдаваныя калонкі разгуляюць для выдатнікаў шоу "Тэорыя вялікай раніцы", віктарына і ў вячэрнім прайм-тайм. Мультымедыйную аналітыку чакаем у "Шоу з толкам".


У "Сталічном" эфіры радыйная кухня ў рубрыцы "Аднойчы ў гісторыі". Аўтарская "Лінія лесу" - з рэверансам да дыктара Ільі Кургана. З чаго пачыналася радыё, раскажуць у спецвыпуску "Ну і дзянёк".


Радыёмарафон на дзевяці мовах вяшчання падтрымае "Беларусь". У эфіры гістарычныя рубрыкі і словы ад замежных слухачоў. А ў рэгіёнах прагучаць віншаванні з усіх куткоў краіны.


Выйдуць і за рамкі радыёстудыі. У сераду ў Доме прэсы круглы стол. А калектывы Белтэлерадыёкампаніі будуць музіцыраваць у канцэртнай зале "Верхні горад" у аўторак і чацвер у 7 вечара. 14 лістапада Сімфанічны аркестр "Пекла шчырага сэрца" агучыць хіты эры праваднога вяшчання. 16 лістапада аўтарскі вечар дырыжора заслужанага калектыву Акадэмічнага хору Белтэлерадыёкампаніі Андрэя Саўрыцкага.