Аўтамабіль ад Прэзідэнта Беларусі перадалі медыкам Барысаўскага раёна

22 января 2024

Сёння медыкам аграгарадка Зембін Барысаўскага раёна ўрачыста ўручылі ключы ад аўтамабіля Belgee X50. Гэта новая мадэль. Так сваім падарункам распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі наведаў прадпрыемства "БЕЛДЖЫ".

Як адзначыў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын, сфера аховы здароўя Барысаўскага раёна выходзіць на больш высокі ўзровень. Так, у самім райцэнтры ўзводзяць новыя аб'екты і жыллё для медработнікаў. Новы транспарт для сельскай мясцовасці дазволіць хутка і якасна дапамагаць людзям у аддаленых вёсках.  

Зембінская ўчастковая бальніца абслугоўвае 2 тысячы чалавек, з іх больш  чым 200 - дзеці. Гэтая ўстанова аховы здароўя адна з найстарэйшых у Мінскай вобласці. Праз два гады бальніца адзначыць векавы юбілей.